Siaržuk's avatar
Siaržuk
npub1rnky...08sd
ux designer, singer, zen-buddhist, belarusian
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Ваш выхад тысячнікі 🙂 image
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Чамусьці пачалі падпісвацца нейкія боты каторыя думаюць што мне цікавы сэкс зь імі. image
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
— Адклікаесься на жытло; — Прыходзіць адказ што яно да даступнае. Спасылка на жытло бітая, або адсутнічае; — Спытваеш якое канкрэтна жытло; — Дасылае табе адрас жытла, а не спасылку; — Знаходзіш яго на сайце; — Спытваеш ці можна зўтра днём паглядзець; — Просіць напісаць яму смс.
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
З усіх стрымінгавых сэрвісаў больш за ўсё мне падабаецца @SoundCloud, бо: 1. Маюць выдатны UI; 2. Даюць людзям інструмэнты для запампоўкі асабістых кампазыцый; 3. Маюць нармалёвую якасьць гуку. Толькі што ўпершыню ўзяў сабе Go+ за $1 у месяц на пеошыя тры месяцы.
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Бансай-фікус працягвае жыць. Прынёс смоўжыка з вуліцы. Цікава ці могуць яны жыць на пакаёвых кветках? image
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Сустрэлі птушаня. Думалі што рабіць зь ім, бо бачна што выпаў. Прачытаў на @greenbelarus што ня трэба яго кранаць калі ён у лесе. Дабраславілі яго й пайшлі 🙂 image
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Яндекс.Расписания дадалі расклады майго роднага Клічава. Горад засынае, прачынаюцца канстпіролягі. image
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Ведаю як мінімум 2 чалавек хто мае выраз-паразіт «то есть как-бы».
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Толькі што медсястра казала сваёй калезе: — Yes, he is a brand new patient. — [Так, ён брэндава новы пацыент]. Зьвярнуў яе ўвагу на тое, што амэрыканцы выкарыстоўваюць тыя ж самыя словы для людзей як і для рэчаў.
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Чаму ня можна завезьці казьляня як хатнюю жывёлу? image
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
«Сьпеў Брэмэнскіх Музыкаў» Анічога лепш няма на сьвеце Чым хадзіць з сябрамі па плянэце, Нам, сябрам, ня страшныя трывогі, Нам любыя вартыя дарогі! Мы нічога іншага ня просім Сьмех і радасьць мы людзям прыносім Нам палацаў расьпісныя столі Аніколі не заменяць волі!
Siaržuk's avatar
siarzuk 4 years ago
Ок, у мінулым галасаваньні перамагла «Галіна» [відаць пераспала з кімсьці]. Таксама з’явіліся некаторыя іншыя варыянты. Другі раунд пошуку добрага слова для «thread».